19 траўня 2024, Нядзеля, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фёдар Мірзаянаў: Дапытвалі па абароце зброі, наркотыкаў, падпалах...

9
Фёдар Мірзаянаў: Дапытвалі па абароце зброі, наркотыкаў, падпалах...

Пятніца, хоць і не 13-е, выдалася для нядаўняга палітвязня Фёдара Мірзаянава надзвычай цяжкім днём.

Каля 8.30 раніцы за маладым чалавекам на кватэру прыйшла міліцыя, якая даставіла Фёдара ў Ленінскае РУУС Менска. Там хлопца трымалі каля сямі гадзін, а ў выніку «хуткая дапамога» даставіла Фёдара Мірзаянава з райаддзелу міліцыі ў 5-ю клінічную лякарню.

Фёдар Мірзаянаў распавёў «Беларускаму партызану» падрабязнасці сваёй «крымінальнай» гісторыі.

- Раніцай да мяне на кватэру прыехалі, абудзілі, забралі і павезлі да Ленінскага РУУС Менска. Там ужо я пацікавіўся: навошта прывезлі-та? Тут як раз пад'ехаў мой дзядзька, і вырашылі аспрэчыць гэтае рашэнне з юрыдычнага пункту гледжання. Але ўдваіх мяне ўзялі і пацягнулі ў будынак РУУС.

Дапытвалі мяне аб усім: па абароце зброі, наркотыкаў, па падпалах...

- Па падпалах анархістаў?

- Не. 21 чэрвеня ў Ленінскім раёне адбыўся падпал апорнага пункта - я ў гэты час знаходзіўся ў следчым ізалятары. Пыталіся, як я зарабляю грошы, якія планы на будучыню...

- Але ж вас забіралі нібыта як сведку па канкрэтнай крымінальнай справе?

- Не, дапытвалі пра ўсё. Такое сказалі, мабыць, маёй маме гадзін у 12. І тое ж, у прынцыпе, сказалі і мне гадзіны праз 3-4.

Наогул мяне дапытвалі тры следчыя па абсалютна розных крымінальных справах, мяне вадзілі па розных кабінетах. Я запомніў прозвішчы толькі дваіх: Цыбуля і Звярынская.

Быў адзін вельмі непрыемны эпізод. Паколькі я сядзеў некалькі гадзін у розных кабінетах, то ногі вельмі стаміліся. Я ўстаў. Зайшоў адзін са следчых і загадаў мне сесці. Я адмовіўся, таму што балелі ногі, пра што я яму і паведаміў. Ён пачаў хапаць мяне рукамі за шыю. Потым выйшаў, вярнуўся з кайданкамі, кажа: «Зараз я цябе прыкую кайданкамі да батарэі і буду збіваць». «Збіваю», - адказваю. «Так табе ж непрыемна будзе перад дзяўчатамі», - кажа. А ў гэтым жа кабінеце сядзелі дзве дзяўчыны-следчыя, якія пры гэтым пасмейваліся...

- Каля 16-ці гадзін Вас з райаддзелу міліцыі адвезлі ў 5-ю лякарню...

- Так, да гэтага часу падышоў адвакат, мне выклікалі хуткую дапамогу. Я, адвакат і двое ў цывільным (яны не прадстаўляліся) паехалі на хуткай у 5 клінічную лякарню. Там мне зрабілі ўкол, пасля чаго мяне адпусцілі. Але потым, калі мы пакідалі клініку і калі ехалі на таксі, - за намі сачылі.

- Які дыягназ Вам паставілі?

- Гэта мігрэнь. Часам у мяне жудасна баліць галава.

- Падобна да таго, што мэта гэтай «крымінальнай» гісторыі - не дапусціць вашага ўдзелу ў акцыі салідарнасці, якая адбылася ўвечары 21 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы?

- Думаю, так.

- Ці будзеце абскарджваць дзеянні міліцыі?

- Не ведаю, ці ёсць у гэтым сэнс. Там столькі следчых было задзейнічана...

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках