19 траўня 2024, Нядзеля, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апраўданых пасля амапаўскага бязмежжа ў Крупках будуць зноў судзіць

36
Апраўданых пасля амапаўскага бязмежжа ў Крупках будуць зноў судзіць

Трое жыхароў Крупак, якія былі затрыманыя 18 лістапада менскім АМАПам і апраўданыя Крупскім раённым судом, зноў паўстануць перад судом.

Траіх затрыманых, адміністрацыйныя справы якіх былі закрытыя 21 лістапада, будуць перагледжаныя ў Менскім абласным судзе 16 снежня, паведамляе ПЦ «Вясна».

Як распавёў адзін з апраўданых, Руслан Вялюха, скарга ў Менскі абласны суд на рашэнне Крупскага раённага суду падпісаная начальнікам Крупскага РАУС палкоўнікам Сацуком. У дакуменце ставяцца пад сумнеў паказанні сведак, што даводзілі неправамернасць затрымання і прымянення сілы ў адносінах да затрыманых, сцвярджаецца, што сведкі нібыта з'яўляюцца зацікаўленымі асобамі. Акрамя таго, паказваецца на тое, што ў якасці сведак у зале суда не былі апытаныя супрацоўнікі АМАПа.

«Апраўданых Крупскім судом больш, - кажа Руслан. - Але пакуль аб перасудзе паведамілі толькі нам траім».

Сам Руслан тым часам рыхтуе скаргу на дзеянні мясцовых міліцыянтаў у раённую пракуратуру, а таксама ў Генпракуратуру - на дзеянні амапаўцаў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках