19 траўня 2024, Нядзеля, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У інтэрнаце БДУ знікае гарачая вада і ацяпленне

19
У інтэрнаце БДУ знікае гарачая вада і ацяпленне

У СМІ звярнуліся студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце №2 Белдзяржуніверсітэта на вул. Кастрычніцкай, 2 у Менску.

«З надыходам халадоў мы заўважылі цікавую рэч. Некалькі разоў на тыдзень у нас адключаюць гарачую ваду і ацяпленне. Цікава, што робяць гэта ўдзень, калі асноўная частка студэнтаў на парах. Увечары вада зноў падаецца. Спадзяемся, гэта ўсё-такі не Дырэктыва №3, і холадна ў пакоях будзе толькі часова», - паведамілі студэнты газеце «Наша Ніва».

Дырэктар студэнцкага гарадка БДУ Міхаіл Чарапеннікаў пацвердзіў, што некалькі дзён таму ў сувязі з аварыяй на цеплатрасе былі перабоі з вадой: «Чым старэйшая цеплатраса, тым часцей здараюцца прарывы​​. Цеплатраса на вуліцы Кастрычніцкай функцыянуе з 1970-га, з таго года, што і інтэрнат». Таксама ён паведаміў, што рамонтныя працы ўжо заканчваюцца, і хутка ацяпленне і водазабеспячэнне заробяць ў ранейшым рэжыме.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках