24 сакавiка 2019, Нядзеля, 13:16
Выклік для кожнага
Рубрыкі

КДБ шукае «zmagarku» Тацяну Елавую

34

Аператыўнікі паведамілі, што шукаюць яе як сведку па крымінальнай справе аб так званых масавых беспарадках 19 снежня.

У кватэру да маці Тацяны Елавой у 8-40 раніцы 22 лютага прыйшлі некалькі чалавек у цывільным. Дома ў гэты час знаходзілася сястра Тацяны Алена. Прад'явіўшы службовае пасведчанне, аператыўнікі сталі распытваць пра Тацяну.

Калі Алена не змагла нічога ім паведаміць аб месцы знаходжання сястры, яны сталі пагражаць дзяўчыне праблемамі ў жыцці і судовым пераследам.

Тацяна Елавая, вядомая як блогерка «zmagarka», некалькі гадоў знаходзіцца за межамі Беларусі і, натуральна, удзелу ў акцыі пратэсту не прымала. Не ўдзельнічала ў акцыі і Алена Елавая.

Гаспадыня кватэры, таксама Тацяна Елавая, не выключае, што супрацоўнікі сілавых структур могуць вярнуцца да іх з ордэрам на ператрус, паведамляе ПЦ "Вясна".