25 красавiка 2024, Чацвер, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызначаны дакладчык па падзеях у Беларусі

6
Прызначаны дакладчык па падзеях у Беларусі

Камітэт Міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі абвясцііў аб прызначэнні Спецыяльнага дакладчыка па расследаванні падзеяў 19 снежня.

Кіраўнік брытанскага Інстытута па вывучэнні канфліктаў Ніл Джарман прызначаны міжнароднай супольнасцю праваабаронцаў спецыяльным дакладчыкам па расследаванні падзеяў у Беларусі пасля акцыі 19 снежня 2010 года. Пра гэта паведамляе Камітэт Міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Пры Спецдакладчыку будзе працаваць Група экспертаў з краін АБСЕ па праблематыцы свабоды сходаў і паліцэйскім рэагаванні пад кіраўніцтвам Майкла Гамільтона, прафесара Цэнтральнаеўрапейскага універсітэта.

Нагадаем, шэраг міжнародных арганізацый і іхніх органаў (Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы, Еўрапейскі Парламент, Парламенцкая Асамблея АБСЕ) заклікалі да незалежнага міжнароднага расследавання падзеяў і супрацоўніцтва беларускіх уладаў у гэтай справе.

Міжнародны эксперт павінен даць аб'ектыўную бесстароннюю ацэнку падзеям, перш за ўсё на плошчы Незалежнасці. Ён дасць заключэнне, ці быў мітынг 19 снежня мірным згодна з міжнародным стандартам, ці прапарцыйна і абгрунтавана была ўжытая сіла супраць дэманстрантаў. Ніл Джарман таксама вывучыць адпаведнасць рэакцыі дзяржавы ў выглядзе адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу ўдзельнікаў акцыі нацыянальным і міжнародным нормам.

Свае заключэнні міжнародныя эксперты будуць рабіць на падставе аналізу відэазапісаў, паказанняў назіральнікаў і сведак, заяваў чыноўнікаў, матэрыялаў СМІ, даступных матэрыялаў з крымінальных спраў. У сувязі з гэтым Камітэтам Міжнароднага кантролю звяртаецца да арганізацый, журналістаў, амбасад краін АБСЕ і ўладаў Беларусі прадставіць усю інфармацыю аб дзеяннях удзельнікаў акцыі і праваахоўных органаў для належнай ацэнкі падзеяў.

Кантакты для перадачы матэрыялаў і пытанняў на гэтую тэму: е-мэйл BYC-SR@hrgroups.org, тэл. +375 33 636 05 00 +375 33 340 67 72

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках