У ЖЭСа прэтэнзіі да кватэры, дзе трымаюць Някляева
24- 4.02.2011, 12:32
Прыцягнуць да адказнасці паэта могуць за перапланіроўку кватэры.
Як паведамляе "Наша Ніва", у сваім блогу адзін з працаўнікоў ЖЭСа, які абслугоўвае і дом Уладзіміра Някляева, апісаў паход сваіх калегаў да паэта. Нехта зрабіў перапланіроўку ў доме, што прывяло да знікнення вентыляцыі.
Верагодна, у кватэры Някляева, у якой паэт знаходзіцца пад хатнім арыштам, і была зробленая незаконная перапланіроўка.
У кватэру супрацоўнікі КДБ нікога не пусцілі. А вось начальніку ЖЭСа тэлефанавалі з камітэту і пыталіся, хто і навошта прыходзіў. У выніку самому начальніку прыйдзецца абследаваць кватэру паэта. І калі выявіцца, што менавіта Някляевы парушылі закон, на гаспадара будзе складзены пратакол.