Караць, нельга памілаваць
79- 4.02.2011, 16:17
Дыктатар прызначыў начальнікам дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі Аляксандра Барсукова.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Интерфакс-Запад» у чацвер у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Раней палкоўнік міліцыі Барсукоў займаў пасаду першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі - начальніка ўпраўлення правапарадку МУС Беларусі.
Барсукоў асабіста прысутнічаў на ўсіх акцыях пратэсту ў Беларусі і быў з тых, хто аддаваў загады аб разгоне шматлікіх дэманстрацыяў, якія праходзілі ў апошнія гады.
Ён жа цынічна заяўляў, што пры жорсткім разгноне акцыі 19 снежня ў Менску пацярпела больш міліцыянтаў. На самой справе, колькасць збітых 19 снежня сілавікамі мірных грамадзян вымяраецца сотнямі, калі не тысячамі. Практычна ўсе арыштаваныя падчас дэманстрацыі людзі былі кінутыя ў турмы з траўмамі.
На фота злева той самы Барсукоў