27 красавiка 2024, Субота, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура: Падазраваных па справе аб тэракце пакуль няма

18
Генпракуратура: Падазраваных па справе аб тэракце пакуль няма

Падазраваных па справе аб тэракце ў менскім метро пакуль няма, працэсуальна затрыманых - таксама.

Аб гэтым паведаміў у эфіры АНТ у праграме "Адкрыты фармат" 12 красавіка намеснік генпракурора, кіраўнік аператыўнай следчай групы Андрэй Швед.

Як перадае БелаПАН, першы намеснік міністра ўнутраных справаў Алег Пякарскі заявіў, што органы ўнутраных спраў пакуль не могуць сказаць, што фотаробат, якіз'явіўся ў СМІ, "адпавядае асобе, якая здзейсніла злачынства".

Раней БелТА паведамляла са спасылкай на старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Вадзіма Зайцава, што ў здзяйсненні тэракту ў Менску падазраецца малады мужчына неславянская знешнасці.

Па словах Вадзіма Зайцава, складзены фотаробат чалавека, які падазраецца ў непасрэдным выкананні тэрарыстычнага акту ў менскім метро. Гэта малады мужчына ва ўзросце да 27 гадоў, моцнага целаскладу, ростам 175-180 см. Ён быў апрануты ў карычневую куртку і карычневую вязаную шапачку. На думку кіраўніка КДБ, не выключаная версія, што гэты чалавек з'яўляўся наймітам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках