7 траўня 2024, aўторак, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакаты палітвязняў не знайшлі праўды ў судзе

5
Адвакаты палітвязняў не знайшлі праўды ў судзе

Суд першай інстанцыі падтрымаў пазіцыю Міністэрства юстыцыі па пазбаўленні ліцэнзіі шэрагу адвакатаў.

Пра гэта 4 красавіка паведаміў журналістам міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, перадае БелаПАН.

Па ягоных словах, рашэнне Мінюста аб ануляванні ліцэнзіі спрабавалі абскардзіць адвакаты Уладзімір Тоўсцік і Тамара Гараева. Суд ім у гэтым адмовіў. "Рашэнне яшчэ не ўступіла ў законную сілу, магчыма, яны будуць абскарджваць яго ў судзе вышэйшай інстанцыі", - дадаў Галаванаў.

Ён пацвердзіў, што Мінюст атрымаў ліст калегіі еўрапейскіх адвакатаў з нагоды анулявання ліцэнзій некаторым беларускім адвакатам.

"Зварот атрыманы, і адказ мы дадзім. Але выносячы рашэнне, мы дзейнічалі ў адпаведнасці з нашым заканадаўствам, нормамі міжнароднага права і прафесійнай этыкі. Гэтыя адвакаты дапусцілі парушэнні", - заявіў Галаванаў.

У прыватнасці, сцвярджае ён, у адвакатаў Алега і Таццяны Агеевых "былі выяўленыя фінансавыя парушэнні, яшчэ два адваката беспадстаўна адмовілі грамадзянам, чым парушылі іх права на абарону".

Варта адзначыць, што пазбаўленыя ліцэнзіі адвакаты Алег Агееў, Таццяна Агеева, Уладзімір Тоўсцік і Тамара Гараева абаранялі фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках