14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр замежных справаў раптоўна вылецеў у Маскву

11

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў прымае ў асабняку дыпведамства на Спірыдонаўцы калегу з Беларусі Сяргея Мартынава.

Міністры абмяркуюць у панядзелак у Маскве пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы расейска-беларускага ўзаемадзеяння ў фармаце АБСЕ і іншых міжнародных рэгіянальных арганізацыях, перадае РІА «Новости».

Як паведаміў раней афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч, «будуць таксама абмеркаваныя магчымасці пашырэння і паглыблення далейшай сумеснай работы ў межах інтэграцыйных структур на прасторы СНД, у прыватнасці ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы з прыцэлам на фарміраванне Еўразійскага эканамічнага саюза».

У ходзе перамоваў міністры разгледзяць таксама ход рэалізацыі Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаваў-удзельніц Дамовы аб стварэнні так званай «Саюзнай дзяржавы» на 2010-2011 гады.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках