Дакладчыкам ПАРЕ па Беларусі будзе Андрэс Херкель
2- 21.06.2011, 13:58
Палітычны камітэт Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы прызначыў кіраўніка эстонскай дэлегацыі ПАРЕ Андрэса Хэркеля асноўным дакладчыкам па Беларусі.
Пра гэта паведамляе ІА REGNUM са спасылкай на канцылярыю парламента Эстоніі.
Па словах Херкеля, цяперашняя сітуацыя ў Беларусі - складаная, эканамічнае становішча пагаршаецца, а абмежаванні палітычных свабодаў - яшчэ больш жорсткія, чым раней. Менавіта таму Беларусь павінная звярнуць увагу на даклад ПАРЕ, лічыць Херкель.
Па-першае, лічыць эстонскі парламентарый, улады Беларусі павінныя зрабіць дакладныя высновы з сваіх парушэнняў правоў чалавека і абмежаванняў палітычных свабодаў. Па-другое, працаваць у шчыльным супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам і Парламенцкай асамблеі АБСЕ, каб розныя еўрапейскія арганізацыі маглі лепш каардынаваць палітыку ў дачыненні да Беларусі.
Эстонскі правы палітык і нацыяналіст Андрэс Херкель - вядомы крытык палітычных уладаў Расеі, Беларусі і Кітая, прапагандыст НАТА ў еўрапейскіх палітычных інстытутах. Неаднаразова выступаў з ініцыятывамі па асуджэнні ўнутры і знешнепалітычных рашэнняў Расеі і Беларусі, заклікаў да падтрымкі вызваленчых рухаў на Каўказе і Паўднёвым Кітаі і іх легітымізацыі ў інстытутах улады Еўразвяза. У 2006 годзе склаў жорсткі і аб'ектыўны даклад па Беларусі.