2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч будзе сядзець у Шклове

9
Мікалай Статкевіч будзе сядзець у Шклове

Стала вядомае месца зняволення кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

Нагадаем, што суд Ленінскага раёна прысудзіў Статкевіча да шасці год пазбаўлення волі за арганізацыю так званых масавых беспарадкаў 19 снежня.

Як паведаміла «Нашай Ніве» жонка палітыка Марына Адамовіч, Статкевіч будзе адбываць пакаранне ў шклоўскай калоніі.

Там ужо знаходзіцца адзін з арыштаваных па справе 19 снежня - Зміцер Новік (асуджаны на 3,5 гады турмы). Раней у Шклове сядзелі Зміцер Дашкевіч і Андрэй Кім.

Марына Адамовіч таксама распавяла, што ёй адмовілі ў спатканні са Статкевічам. За адмовай стаяць прозвішчы старшыні Ленінскага суду Жаўнерчык, а таксама суддзі Грачова.

Да разгляду касацыйнай скаргі кандыдат у прэзідэнты будзе знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках