10 траўня 2026, Нядзеля, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да падпалаў у гандлёвых цэнтрах Польшчы мае дачыненне зяць беларускага дыпламата

7
Да падпалаў у гандлёвых цэнтрах Польшчы мае дачыненне зяць беларускага дыпламата

Расследаванне.

Як выявіў Альянс расследавальнікаў Беларусі, Сцяпан Касцючэнка, якога спецслужбы Польшчы падазраюць у датычнасці да падпалаў у гандлёвых цэнтрах (планаваўся падпал лакафарбавага заводу), з'яўляецца не толькі байцом ММА.

Альянс высветліў, што Касцючэнка звязаны як з беларускімі нацысцкімі групоўкамі, так і з беларускім дыпламатам.

Мяркуючы з матэрыялаў у адкрытых крыніцах, Сцяпан пад мянушкай «паляк» з сярэдзіны 2000-х звязаны з ультраправымі групоўкамі нацысцкага кірунку з ліку блізкіх да каляфутбольнага руху. Аднак, нягледзячы на ​​публікацыі ў адкрытым доступе, сілавікі гэтым не надта цікавіліся.

Па фота аўтамабіля, апублікаваным пасля затрымання, Альянсу расследавальнікаў Беларусі ўдалося высветліць, што аўтамабіль «Рэно Сандэра» з нумарным знакам 8678РЕ-7 належыць Сцяпану Касцючэнку.

Ягоная жонка Кацярына Сяргееўна Касцючэнка – у дзявоцтве Міхневіч – зʼяўляецца дачкой былога генеральнага консула Беларусі ў Гданьску Сяргея Міхневіча.

З высокай ступенню імавернасці вярбоўка Сцяпана Касцючэнкі адбылася яшчэ ў Беларусі.

Сцяпан Касцючэнка мае дачыненне да нацысцкай групоўкі Combat-18 (татуіроўка на назе як пацверджанне), Blood&Honor, а таксама да расейскага батальёна «Эспаньола» (сфармаваны з расейскіх футбольных фанатаў пад куратарствам ФСБ), сцвярджае АРБ.

Нагадаем, Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы затрымала напярэдадні трох падазраваных у працы на расейскую разведку і здзяйсненне дыверсій. Сярод іх двое грамадзян Беларусі і адзін грамадзянін Польшчы. Размова ідзе аб падпальшчыках буйных абʼектаў у Польшчы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках