Настаўнікам пачатковых класаў ніхто працаваць не хоча
57- 13.07.2011, 15:45
У Менску адзначаецца вялікі недахоп настаўнікаў пачатковых класаў, а таксама настаўнікаў працы.
Пра гэта паведаміў 13 ліпеня намеснік старшыні камітэта па адукацыі Менгарвыканкама Уладзіслаў Кузьмянкоў.
«Матэрыяльная зацікаўленасць, я так разумею, у гэтай праблеме займае не апошняе месца», - сказаў ён і адзначыў, што заробак настаўнікаў у вялікай ступені залежыць ад стажу.
Адным з спосабаў вырашэння праблемы недахопу настаўнікаў, лічаць у гарвыканкаме, можа быць падаўжэнне кантрактаў з настаўнікамі-пенсіянерамі. Плануецца таксама прыцягваць да працы з вучнямі малодшых класаў студэнтаў-старшакурснікаў педагагічных ВНУ. Акрамя таго, у Міністэрства адукацыі ўнесеная прапанова павялічыць набор на дашкольныя спецыяльнасці ў педагагічныя ВНУ, паведамляе БелаПАН.
Тым не менш, запэўніў ён, да новага навучальнага года ўсе кадравыя пытанні будуць вырашаныя.