3 траўня 2024, Пятніца, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варонежы камуністы мяняюць Мядзведзева з Пуціным на Лукашэнку

138
У Варонежы камуністы мяняюць Мядзведзева з Пуціным на Лукашэнку

У цэнтры Варонежа прайшоў пікет у падтрымку беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.

У ім прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў актывістаў раённых аддзяленняў КПРФ, камсамола, Усерасейскага жаночага Саюза «Надзея Расеі». Яны прыйшлі да кінатэатра «Пралетар» з лозунгамі на чырвоных палотнах ў падтрымку брацкай рэспублікі: «Мяняем Пуціна і Мядзведзева на аднаго Лукашэнку!», «Мы супраць цкавання брацкага народа Беларусі», «З кім ваюе Пуцін?», «Бацька! Не здавайся!»

Падчас пікету ўдзельнікі мерапрыемства параўноўвалі сацыяльна-эканамічныя дасягненні Беларусі і Расеі ў постсавецкі перыяд не на карысць апошняй, узгадвалі аб подзвігу беларусаў у Вялікай Айчыннай вайне, аб братэрскай сувязі нашых народаў, а таксама крытыкавалі расейскую палітыку павышэння коштаў на газ, экспартуемы ў Беларусь.

У выніку пікетчыкі прынялі зварот у падтрымку Лукашэнкі, які будзе перададзена ў абласныя і федэральныя органы ўлады.

Напісаць каментар 138

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках