У Нясвіжы затрыманыя актывісты Моладзі БНФ
8- 12.08.2011, 18:46
Рэгіянальны сакратар Моладзі БНФ Вадзім Бягені і яшчэ тры актывісты арганізацыі былі затрыманыя сёння ўвечары ў Нясвіжы.
Вадзім прыехаў у Нясвіж з мэтай стварэння новай арганізацыі Моладзі БНФ. Падчас сустрэчы з моладдзю, якая праходзіла на свежым паветры, да яго і трох мясцовых хлопцаў падышлі супрацоўнікі міліцыі, затрымалі і павезлі ў пастарунак. Гэта ён сам паспеў паведаміць па тэлефоне «Радыё Свабода» адразу пасля затрымання.
У Вадзіма Бягені з сабой былі ўлёткі і бел-чырвона-белыя сцягі.