14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слуцкім раёне перавярнулася маршрутнае таксі

13

Адзін чалавек загінуў і дзевяць атрымалі траўмы ў выніку дарожна-транспартнага здарэння з удзелам міні-вэна і маршрутнага таксі ў Слуцкім раёне.

Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, 14 жніўня каля 20.00 57-гадовы кіроўца аўтамабіля «Фольксваген Шаран» на 90-м км аўтамабільнай дарогі Менск - Мікашэвічы, выконваючы абгон у зоне дзеяння забараняючага знака, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з сустрэчным «Фольксвагенам LT 35». У выніку ДТЗ 56-гадовая пасажырка міні-вэна загінула на месцы здарэння, а кіроўца маршрутнага таксі і восем ягоных пасажыраў атрымалі розныя целавыя пашкоджанні. Усе яны шпіталяваныя ў Слуцкую цэнтральную раённую лякарню.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках