17 чэрвеня 2026, Серада, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтаў ЕГУ ​​масава выклікаюць на допыты ў міліцыю і КДБ (Відэа)

30

На працягу мінулага тыдня, а таксама на гэтым, студэнтаў ЕГУ ​​выклікаюць на допыты і прафілактычныя гутаркі ў міліцыю і КДБ.

Выклікі ёсць у Менску, Светлагорску, Слуцку, Гомелі (з таго, што пакуль вядома), паведаміў у сваім блогу каардынатар моладзевай ініцыятывы StudAlliance Кірыл Атаманчык.

Чэкістаў цікавіць дзейнасць студэнтаў у адзіным незалежным беларускім універсітэце, пытанні інфраструктуры ЕГУ, які, як вядома, пасля выгнання з Беларусі працуе ў Вільні. Вядома, не абыходзіцца без класічных выразаў кшталту «вам прамываюць мазгі заходнія спецслужбы».

З чым гэта звязана? З тым, што ў гэтым годзе ў ЕГУ было набрана на 20% больш студэнтаў, чым у папярэднім. На думку Атаманчыка, «цяпер напрацоўваецца база з магчымых «шасцёрак», як гэта было зроблена з Таццянай Жук у 2009 годзе. Напярэдадні новай абітурыенцкай кампаніі па наборы студэнтаў пачынаюць збіраць кампрамат».

У мінулым годзе ЕГУ падышло да гэтага пытання досыць крэатыўна.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках