Дэсантнікі ЗСУ сарвалі маштабны штурм РФ пад Славянскам
2- 17.06.2026, 16:02
- 1,434
Расіяне не дайшлі нават да першай лініі абароны.
Украінскія дэсантнікі адбілі адзін з самых маштабных штурмаў расіян на Славянскім напрамку — ніводная з варожых груп не дайшла нават да першай лініі абароны.
Аб гэтым паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на 7-ы корпус ДШВ.
«Дэсантнікі 81-га асобнага паветрана-дэсантнага палка 7-га корпуса ДШВ спынілі двухдзённы механізаваны штурм праціўніка на Славянскім напрамку», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак дэсантнікаў, цягам двух дзён расійскія войскі здзейснілі некалькі хваль атак на украінскія пазіцыі.
Якія сілы задзейнічала Расія
Для штурмавых дзеянняў армія РФ выкарыстала:
```
28 матацыклаў;
1 танк;
3 баявыя машыны пяхоты;
7 адзінак аўтамабільнай тэхнікі;
больш за 50 вайскоўцаў.
```
У ДШВ адзначылі, што захопнікі спрабавалі прарваць абарону, высадзіць пяхоту і замацавацца на выгадных рубяжах.
Паводле звестак вайскоўцаў, праціўнік адначасова высунуў дзве штурмавыя групы па розных маршрутах.
Адна група рухалася з Платонаўкі ў напрамку Закітнага, другая — з Сіверска ў напрамку пасёлка Крывая Лука.
«Дзякуючы своечасоваму выяўленню праціўніка, а таксама зладжаным дзеянням разведкі і падраздзяленняў БпС, штурмавыя дзеянні былі спыненыя яшчэ на падыходах да першай лініі абароны», — паведамілі ў ДШВ.