17 чэрвеня 2026, Серада, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская кампанія пачала выпускаць дзіцячыя браняжылеты

2
Беларуская кампанія пачала выпускаць дзіцячыя браняжылеты
Дзіцячыя браняжылеты ад беларускай кампаніі «Броня». bronya.by

Іх адпраўляюць у РФ як «гуманітарную дапамогу».

У Беларусі вырабляюць браняжылеты для дзяцей і падлеткаў. Такую прадукцыю кампанія «Броня» прадставіла на форуме «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026» у Мінску, піша расійскае агенцтва ТАСС.

«Гэта дзіцячая жылетка і дзіцячае понча. Яны выкарыстоўваюцца для эвакуацыі дзяцей з эпіцэнтра баявых дзеянняў, каб хаця б мінімальна абараніць дзяцей ад аскепкаў, бо цяпер пераважна — аскепкавыя паражэнні, дроны», — распавёў прадстаўнік кампаніі на стэндзе.

Ён дадаў, што жылет і понча зробленыя з араміднай тканіны па класе абароны Бр2. Кампанія адпраўляе шмат такіх вырабаў як гуманітарную дапамогу ў Расію, у прыватнасці ў Белгарад. Жылет і понча важаць прыкладна па 3 кг. Абодва вырабы вонкава нагадваюць звычайнае дзіцячае адзенне з малюнкамі.

«Такую афарбоўку мы ўжылі, каб дзеці не пужаліся. Бо калі вайскоўцы надзяваюць на дзяцей армейскія браняжылеты, гэта наганяе на дзяцей страх. Каб не траўмаваць дзяцей, робім такую дзіцячую афарбоўку», — дадаў прадстаўнік кампаніі.

Браняпакеты здымныя, сам жылет можна сціраць, як пазначана на сайце вытворцы. Там жа адзначаецца, што «вялікі капюшон выдатна закрывае галаву, падоўжаны ніз — зону паху і ягадзіц».

Падобную прадукцыю выпускае кампанія «Броня», якая вырабляе браняжылеты і іншае абсталяванне для сілавікоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках