Нідэрланды выдзяляюць 500 млн еўра Украіне
- 17.06.2026, 18:10
На беспілотнікі і сродкі супрацьпаветранай абароны.
Урад Нідэрландаў у сераду абавязаўся набыць для Украіны беспілотнікі і сродкі супрацьпаветранай абароны на агульную суму 500 млн еўра; палова гэтых сродкаў будзе выдзяляцца праз праграму PURL.
Аб гэтым паведамляе Reuters.
Нідэрланды закупяць дроны на суму 250 млн еўра ў ўласных абаронных кампаній. Рэшта 250 млн еўра будзе выдаткавана ў межах ініцыятывы PURL па пастаўках ва Украіну зброі амерыканскай вытворчасці.
Новае абавязанне павялічвае агульны ўклад Нідэрландаў у гэтую ініцыятыву да 1 млрд еўра. У межах праграмы Кіеву пастаўляюць абсталяванне і ракеты для супрацьпаветранай абароны, а таксама боепрыпасы для знішчальнікаў F-16 і іншых сістэм.
Нідэрланды і Украіна таксама падпісалі ліст аб намерах аб супрацоўніцтве ў сферы абаронных інавацый.