17 чэрвеня 2026, Серада, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WP: Трамп вяртаецца ў расійска-ўкраінскую вайну

1
WP: Трамп вяртаецца ў расійска-ўкраінскую вайну
Фота: Getty Images

Саміт G7 зноў прыцягнуў увагу Вашынгтона да Украіны.

Удзел прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага у саміце G7 у Францыі зноў прыцягнуў увагу Вашынгтона да тэмы расійска-ўкраінскай вайны, хоць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даў зразумець, што не лічыць гэты канфлікт непасрэдна важным для Злучаных Штатаў. Пра гэта піша The Washington Post.

Як адзначае выданне, падчас саміту амерыканскі прэзідэнт выказаў раздражненне з-за таго, што вайна ва Украіне цягнецца ўжо больш за чатыры гады і перспектыў яе хуткага завяршэння да гэтай пары няма.

«Гэта была тая вайна, пра якую я казаў вам, што яе будзе найлягчэй урэгуляваць, але паміж двума лідарамі вельмі шмат непрыязі», — сказаў Трамп журналістам.

Як піша The Washington Post, на працягу апошніх чатырох месяцаў украінскае пытанне фактычна адышло на другі план для адміністрацыі ЗША, якая сканцэнтравалася на супрацьстаянні з Іранам. Аднак на фоне пэўнага ўрэгулявання на Блізкім Усходзе апошнія дыпламатычныя кантакты паміж Кіевам і Вашынгтонам зноў вярнулі тэму вайны ў парадак дня Белага дома.

У публікацыі адзначаецца, што Зяленскі, прыбыўшы на саміт па запрашэнні прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, спрабуе актывізаваць кантакты з Трампам. Еўрапейскія лідары, у прыватнасці Францыя, Германія і Вялікабрытанія, са свайго боку заклікаюць прэзідэнта ЗША дапамагчы пераадолець дыпламатычны тупік і арганізаваць прамыя перамовы паміж Зяленскім і Пуціным на тэрыторыі Злучаных Штатаў.

Як адзначае выданне, дыпламатычная актыўнасць адбываецца на фоне прыкметных змен у характары вайны. Украінскія ўдары па расійскай энергетычнай інфраструктуры выклікаюць дэфіцыт паліва ў шэрагу рэгіёнаў РФ, у той час як украінскія гарады працягваюць падвяргацца масіраваным атакам ракетамі і беспілотнікамі.

Нядаўняе пагадненне аб спыненні вайны ЗША супраць Ірана таксама пазбаўляе Расію нечаканых звышпрыбыткаў ад экспарту нафты, абмяжоўваючы яе здольнасць фінансаваць агрэсію супраць Украіны. Акрамя таго, зноў узнікае перспектыва аднаўлення амерыканскіх санкцый супраць РФ, прыпыненых у сакавіку менавіта з-за блізкаўсходняга крызісу.

У аўторак, падчас двухбаковай сустрэчы з прэзідэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Трамп дапусціў, што ЗША могуць аднавіць санкцыі, хоць ён не назваў дакладных тэрмінаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках