14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

35 пратэстоўцам у Брузгах вынеслі прысуд

67
35 пратэстоўцам у Брузгах вынеслі прысуд

Яны павінныя заплаціць 4 мільёны рублёў гродзенскаму спецназу, які іх разганяў.

Пра гэта ў прамым эфіры «Еўрарадыё» паведаміў адзін з удзельнікаў пратэстаў - Валер. Акрамя 4 мільёнаў, пратэстанты павінныя заплаціць судовую пошліну - 216 тысяч рублёў. З-пад прысуду вывелі толькі аднаго з удзельнікаў пратэсту, бо ён інвалід.

Па словах Валера, суддзя на працэсе стала прымала бок пракурора, і было падобна да таго, што рашэнне вызначанае загадзя.

«Суд быў аднабаковы. Можна лічыць, што ў судзе былі толькі пракуратура і міліцыя. Суддзя прыняла бок пракурора», - паведаміў удзельнік акцыі.

Матывавую частку прысуду ўдзельнікам пратэсту паабяцалі аддаць праз 5 дзён. На працягу 10 дзён яны могуць абскардзіць прысуд. Валер кажа, што брузгаўскія мітынгоўцы збіраюцца абскардзіць прысуд.

Нагадаем, у чэрвені на памежным пераходзе «Брузгі» адбыўся стыхійны мітынг. Ягоныя ўдзельнікі пратэставалі супраць абмежаванняў на колькасць выездаў за мяжу і на вываз тавараў, уведзеных урадам. Для разгону мітынгу ўлады ўжылі спецназ.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках