11 траўня 2024, Субота, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Östgruppen патрабуе неадкладнага вызвалення палітвязняў

8
Östgruppen патрабуе неадкладнага вызвалення палітвязняў

Шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen патрабуе неадкладнага вызвалення старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

- Відавочна, што арышт палітычна матываваны. Гэта, без сумневу, пакаранне за праваабарончую дзейнасць Бяляцкага і цэнтра «Вясна», а таксама спроба запалохаць праваабарончы рух у Беларусі, - адзначае кіраўнік Östgruppen Марцін Угла.

Па словах Углы, цяпер вельмі важна, каб міжнародная супольнасць жорстка рэагавала і патрабавала неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх астатніх палітвязняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках