19 траўня 2024, Нядзеля, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супербульбасховішча

55
Супербульбасховішча

Лукашэнка, наведваючы з працоўнай паездкай Менскую вобласць, загадаў пабудаваць у кожнай вобласці па адным «суперсховішчы гародніны».

«У гэтым годзе будзе злачынствам, калі мы не будзем належным чынам захоўваць бульбу, гародніну, плады, ягады і іншае. Усё, што можам потым прадаць па высокіх коштах», - сказаў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што яшчэ ў мінулым годзе было жорстка пастаўленае пытанне па захоўванні агародніны і пладовай прадукцыі. «Было сказана, што ў гэтым годзе нічога ў гуртах не захоўваем. Гэта ідэалогія!» - адзначыў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што неабходна максімальна поўна захаваць ўвесь сабраны ўраджай. Па ягоных словах, у краіне мноства пустуючых памяшканняў, якія можна і неабходна задзейнічаць пад захоўванне плодаагародніннай прадукцыі.

Наступным этапам, па словах т.зв. прэзідэнта, стане выпуск садавіны і агародніны ў ўпакоўцы, а таксама вычышчаных. Акрамя таго, у кожнай вобласці павінна быць па адным суперсховішчы, а ў Менскай вобласці - два, узорам для якіх можа паслужыць падобнае сховішча ў Віцебскай вобласці. Аднак кіраўнік звярнуў увагу, што ў асноўнай масе пад сховішчы неабходна задзейнічаць і прыстасоўваць пустуючыя памяшканні.

Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандру Якабсону ўзяць пытанне захаванасці ўраджаю пад жорсткі кантроль.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках