13 чэрвеня 2026, Субота, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяцей збіваў дворнік гэтага ж дзіцячага садка

44
Дзяцей збіваў дворнік гэтага ж дзіцячага садка

Мужчына, які напаў на выхаванцаў і супрацоўнікаў менскага дзіцячага садка № 26, тры гады працаваў тут дворнікам і быў звольнены за п'янку.

Пра гэта БелТА паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Ганна Чыж-Літаш.

Па ейных словах, 37-гадовы п'яны мужчына з'явіўся на тэрыторыі дзіцячага садка 21 верасня ў 11.30 і пачаў збіваць нагамі дзяцей, якія гулялі на пляцоўцы. Выхавальнікі паспрабавалі ўступіцца за дзетак, але мужчына дастаў з кішэні пнеўматычны пісталет і стаў ім пагражаць. Супрацоўнікі дзіцячага садка выклікалі міліцыю.

Сінякі і ранкі атрымалі як мінімум трое дзяцей. Усе дзеці былі агледжаныя лекарам дзіцячага садка.

Затрыманы быў судзімы за забойства. Зараз праваахоўныя органы высвятляюць, якім чынам раней судзімы за такое цяжкае злачынства быў прыняты на працу ў дашкольную ўстанову.

У дачыненні да зламысніка ўзбуджаная крымінальная справа за хуліганства.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках