Здзейснены напад на офіс прафсаюза РЭП (Фота)
46- 23.09.2011, 12:20
Офіс аднаго з ініцыятараў «Народнага сходу» сёння ўначы падвергнуўся нападу.
Як паведамляе «Наша ніва», невядомыя напалі на офіс незалежнага прафсаюза РЭП, размешчанага па адрасе Кульман, 4.
У памяшканні пабітая шыба, а дзверы запэцканыя чорнай фарбай. Да дзвярэй была прымацаваная ўлётка з абрэвіятурай АНБ і выявай чалавека ў чорнай масцы.
Кіраўнік РЭП Генадзь Фядыніч выклікаў міліцыю. Сёння ў офісе РЭП павінная была адбыцца прэс-канферэнцыя з нагоды «Народнага сходу».




