13 чэрвеня 2026, Субота, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Шурхай правёў 9 сутак у камеры-адзіночцы (Фота)

3

Брэсцкі дэмакрат правёў 9 сутак адміністрацыйнага арышту адзін у шасцімеснай камеры ізалятара часовага ўтрымання Ленінскага РАУС г. Брэста.

Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай выйшаў на волю 23 верасня. Падчас зняволення для яго асноўнымі спосабамі баўлення часу былі чытанне Бібліі і рэдкія шпацыры. У цэлым, паводле ацэнкі дэмакрата, заключэнне прайшло спакойна, адзінае, што яго не задавальняла, - харчаванне і спосаб, якім будзілі тых, хто адбывае пакаранні, паведамляе «Брэсцкая газета».

«У 6.00 у нас быў пад'ём з гімнам. У камеры ўключалася радыё і на ўсю гучнасць граў дзяржаўны гімн. Далей дзень праходзіў за чытаннем Бібліі і ў чаканні сняданку, абеду і вячэры. Раз на дзень быў шпацыр: альбо да абеду, альбо пасля», - адзначыў Зміцер Шурхай.

Нагадаем, што Горацкі раённы суд прысудзіў 25 жніўня брэсцкага дэмакрата да 10 сутак адміністрацыйнага арышту па ч. 3 арт. 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання). Зміцер Шурхай быў затрыманы 14 верасня каля 14.00. Потым яго даставілі ў ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста, дзе ён і адбываў пакаранне. Падчас зняволення дэмакрат напісаў скаргу ў суд Магілёўскай вобласці, дзе паказаў, што лічыць вышэйзгаданае рашэнне раённага суда незаконным.

Адміністрацыйная справа ў дачыненні да Зміцер Шурхая была заведзеная пасля ягонага затрымання 2 жніўня падчас несанкцыянаванага пікету ля сцен калоніі ў Горках, дзе адбывае пакаранне палітвязень Зміцер Дашкевіч. Сваю нязгоду з пастановай суду дэмактывіст аргументуе неабходнасцю тэрміновага пратэсту. «У нас не было магчымасці ў адпаведнасці з заканадаўствам падаць просьбу на правядзенне пікету і нам прыйшлося дзейнічаць тэрмінова. Я лічу, што маю на гэта права», - растлумачыў Зміцер Шурхай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках