17 чэрвеня 2026, Серада, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МС: Фізічным асобам можна бяспошлінна ўвозіць на самалёце тавары на 10 тысяч еўра

20
МС: Фізічным асобам можна бяспошлінна ўвозіць на самалёце тавары на 10 тысяч еўра

Камісія Мытнага саюза (КТС) ўхваліла папраўкі ў пагадненне аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу Мытнага саюза.

Згодна з новымі правіламі фізічным асобам можна перамяшчаць паветраным транспартам без выплаты пошлін тавары на суму 10 тыс. еўра. Адпаведнае рашэнне апублікаванае на сайце КТС.

На сённяшні дзень праз мяжу Мытнага саюза можна перавозіць тавары, мытны кошт якіх не перавышае суму, эквівалентную 1,5 тыс. еўра, і агульная вага якіх складае не больш за 50 кілаграмаў.

Размежавання па відах транспарту ў дзеючым пагадненні няма.

Згодна з рашэннем КМС, для тавараў, што перамяшчаюцца праз мяжу Мытнага саюза іншымі відамі транспарту, акрамя паветранага, нормы па правозу тавараў застануцца ранейшымі.

Пратакол рашэння камісіі будзе падпісаны на чарговым пасяджэнні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС (Вышэйшага органа Мытнага саюза) на ўзроўні кіраўнікоў урадаў у кастрычніку 2011 года.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках