25 красавiка 2024, Чацвер, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На бульбу» адпраўляюць нават студэнтаў-платнікаў

128
«На бульбу» адпраўляюць нават студэнтаў-платнікаў

На збор ўраджаю ўжо з панядзелка адправяць менш за 16 тысяч навучэнцаў Віцебскай і Гродзенскай абласцей.

За месяц працы студэнтам абяцаюць заплаціць каля 400 000 рублёў. Зрэшты, і гэтыя грошы застаюцца пад пытаннем, перадае generation.by.

Ужо ў панядзелак 6100 віцебскіх і 10 000 гродзенскіх студэнтаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных установаў і прафесійна-тэхнічных вучэльняў адправяцца на ўборку бульбы. 1800 з іх - студэнты.

Што цікава, «на бульбу» адпраўляюць нават платнікаў.

- 450 чалавек у нас у гэтым годзе адпраўляецца: і платнікі, і бюджэтнікі - і тыя, і тыя з'едуць. З трэцяга курсу ўсе студэнты. Мы здымаем цэлы курс, і цэлы курс едзе, - распавёў "Еврорадио" кіраўнік студэнцкага прафкама Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Уладзімір Аўдачонак.

Гэты ВНУ накіраваў на палі найбольшую колькасць студэнтаў. У тры разы менш за віцебскую Акадэмію ў калгасы адправіў Гродзенскі аграрны універсітэт, піша «Гродненская правда».

Пазбегнуць сельгаспрац студэнтам складана:

- Уборка сельскагаспадарчай прадукцыі - справа патрэбная. А калі студэнт па якіх-небудзь прычынах не можа выехаць, то мы яго пакідаем на працу ўнутры Акадэміі... Тут патрэбныя працоўныя рукі, - кажуць віцебскія прафсаюзнікі.

У Віцебскай вобласці за тыдзень працы студэнтам абяцаюць 100 тысяч рублёў. Аднак навучэнцы, якія мелі досвед такой працы ў мінулым годзе, кажуць, што нават гэтыя мізэрныя грошы атрымалі не ўсе.

Зрэшты, як піша «Комсомольская правда в Беларуси», большасць навучэнцаў будуць займацца зусім не бульбай:

- З бульбай цяпер у асноўным спраўляюцца бульбаўборачныя камбайны, а моладзь будзе занятая на ўборцы гародніны, карняплодаў, лёну, - кажуць у віцебскай Акадэміі.

Студэнтаў прымусяць працаваць на палях да кастрычніка.

Напісаць каментар 128

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках