15 красавiка 2024, панядзелак, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва дала палітычны прытулак рэдактарцы charter97.org

50
Літва дала палітычны прытулак рэдактарцы charter97.org

Калектыў сайта charter97.org працягне працу з Літвы, але верыць, што хутка зможа вярнуцца ў Беларусь.

Дэпартамент па міграцыі Літоўскай Рэспублікі прыняў рашэнне аб прадастаўленні палітычнага прытулку рэдактарцы сайта charter97.org Наталлі Радзінай.

Сайт charter97.org на працягу ўсяго перадвыбарнага 2010 года падвяргаўся самаму жорсткаму прэсінгу з боку ўладаў. Загінуў заснавальнік сайта Алег Бябенін. Супраць сайта і ягонай рэдактаркі Наталлі Радзінай былі ўзбуджаныя чатыры крымінальныя справы, адбылося 5 ператрусаў у рэдакцыі і кватэры журналісткі, канфіскаваныя 20 кампутараў. Радзіна была арыштаваная 19 снежня, абвінавачаная ў арганізацыі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, правяла паўтара месяцы ў турме. Напярэдадні суду журналістка выехала з краіны. З-за таго, што КДБ канфіскаваў у яе пры арышце пашпарт, Радзіна таемна пражыла 4 месяцы ў Маскве, афармляла праязныя дакументы ў Еўропу.

4 жніўня Наталля Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Літве, куды пасля 19 снежня 2010 года змаглі перабрацца з-за пагрозы арыштаў супрацоўнікі сайта charter97.org. Задаволіць прашэнне журналісткі Дэпартамент па міграцыі заклікала, у тым ліку, Міністэрства замежных спраў Літвы.

«Я ўдзячная уладам Літвы за прадастаўленне палітычнага прытулку. Упершыню за 14 гадоў працы беларускім незалежным журналістам я адчуваю сябе ў бяспецы. Аднак эмігрантам сябе не лічу і маю намер вярнуцца ў Беларусь адразу ж пасля змены сітуацыі. А ў тым, што Лукашэнку засталося нядоўга, я не сумняюся», - сказала Наталля Радзіна.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках