Гірлянда ўдарыла токам дзіця ў гомельскай краме
8- 10.01.2012, 13:07
У адной з крамаў Гомеля хлопчык 8 гадоў атрымаў электратраўмы.
Пра гэта паведамілі БелТА ў аддзеле ўнутраных спраў адміністрацыі Чыгуначнага раёна абласнога цэнтра.
Напярэдадні хлопчык разам з мамай зайшоў у краму. Пакідаючы яе, ён узяўся за ўваходныя дзверы. У гэты момант дзіцё скаланула ад удару токам. Адразу была выкліканая брыгада «хуткай дапамогі». Дзіця даставілі ў лячэбную ўстанову. На шчасце, здарэнне не паўплывала на стан ягонага здароўя.
Пры праверцы акалічнасцяў таго, што здарылася, высветлілася, што адзін з фрагментаў гірлянды, якая ўпрыгожвала ўваход, прагарэў, у выніку чаго агаліліся драты. Да аднаго з іх дзіця і дакранулася. У цяперашні час праверка працягваецца.