Камітэт абароны журналістаў асудзіў арышт Баразенкі
6- 10.01.2012, 15:47
Камітэт абароны журналістаў (CPJ) выступіў з заявай-асуджэннем з нагоды арышту журналіста «Белсата» Аляксандра Баразенкі.
«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць Аляксандра Баразенку, які проста выконваў сваю працу, паведамляючы аб падзеях. Імгненнае судовае разбіральніцтва, у якім Баразенка быў прызнаны вінаватым і прысуджаны да турэмнага зняволення за ўсё за адзін дзень, з'яўляецца пародыяй на правасуддзе, якое ўзмацняе рэпутацыю краіны як апошняй дыктатуры Еўропы», - сказала Ніна Агнянава з Камітэта абароны журналістаў.
Аляксандр Баразенка быў затрыманы 8 студзеня, калі здымаў акцыю пратэсту Мікіты Каваленкі з «Еўрапейскай Беларусі» каля будынка КДБ. 9 студзеня Каваленку далі 15 сутак арышту, а Баразенку - 11 сутак.