Менчукам нагадалі пра палітвязняў (Фота)
7- 20.01.2012, 10:37
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» на працягу апошняга тыдня распаўсюджвалі ў Менску інфармацыйныя матэрыялы пра палітвязняў.
Буклеты, падрыхтаваныя ініцыятывай «Вызваленне», раздаваліся мінакам у цэнтры беларускай сталіцы, у падземных пераходах і іншых ажыўленых месцах. Таксама ў горадзе працягваюць з'яўляцца ўлёткі з патрабаваннем вызвалення палітвязняў.




