У Хоцімскім раёне два п'яныя трактарысты ехалі гусаком па дарозе
3- 12.06.2026, 21:50
- 1,386
Іх спынілі інспектары ДАІ падчас патрулявання.
Інспектары ДАІ затрымалі ў Хоцімскім раёне двух вадзіцеляў сельскагаспадарчай тэхнікі, паведамляе Telegram-канал «Міліцыя Магілёўшчыны».
Як паказала асведчанне, мужчыны былі пад шафэ.
Падчас патрулявання інспектары заўважылі два трактары МТЗ, што ехалі гусаком па дарозе. Звычайная праверка зацягнулася — вадзіцелі выглядалі відавочна нецвярозымі.
У першага вадзіцеля алкатэст паказаў наяўнасць у выдыханым паветры 0,8 праміле этылавага спірту. Яго таварыш выпіў больш — у яго прыбор зафіксаваў 1,0 праміле.
Першаму трактарысту пагражае пазбаўленне права кіравання на тры гады і штраф у памеры 100 базавых велічынь, другому — хадзіць пешшу пяць гадоў і заплаціць 200 базавых велічынь.
У ДАІ нагадалі пра недапушчальнасць кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення.
Нават невялікая доза алкаголю, падкрэслілі праваахоўнікі, рэзка зніжае каардынацыю і запавольвае рэакцыю, ператвараючы любую паездку ў смяротную пагрозу для навакольных.