17 чэрвеня 2026, Серада, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суддзям і пракурорам - ільготныя крэдыты

55
Суддзям і пракурорам - ільготныя крэдыты

Да дактароў і настаўнікаў у дзяржавы чарга не дайшла.

Як перадае «Радыё Свабода», падчас онлайн-канферэнцыі начальніка упраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандра Горваля на сайце агенцтва БелТА наведвальніца абурылася:

«Чаму ў катэгорыі грамадзянаў, якія маюць права на атрыманне ільготных крэдытаў на будаўніцтва жылля, уключаныя толькі суддзі і пракурорскія работнікі? Чаму дапамогу людзям такіх сацыяльна важных прафесій, як, да прыкладу, педагогі і дактары, не прадугледжаная новым дакументам?»

Аляксандр Горваль на гэта адказаў:

«Тыя катэгорыі, якія вызначаны ва ўказе, на працягу паўгода разглядаліся на ўсіх узроўнях дзяржкіравання і выканаўча-распарадчых органаў... Вядома, я разумею, што дактары і педагогі - таксама сацыяльна важная катэгорыя, якую трэба было б падтрымліваць, але на сённяшні момант выпрацаваны агульны падыход. Катэгорыі, якія вызначаныя, знайшлі адлюстраванне ва ўказе».

Указ № 13 аб дзяржаўнай падтрымцы пры будаўніцтве жылля быў падпісаны 6 студзеня. У ім суддзі і пракуроры пазначаныя асобным радком.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках