17 чэрвеня 2026, Серада, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску «ўвялі» «Таёту» за 105 тысяч даляраў

64
У Менску «ўвялі» «Таёту» за 105 тысяч даляраў

Уначы 30 студзеня з завулка Бранявы ў цэнтры Менска быў угнаны аўтамабіль «Таёта Лэнд Крузер» 2007 года выпуску коштам 105 тысяч даляраў.

Вярнуўшыся дадому, гаспадар прыпаркаваў машыну ў двары перад вокнамі сваёй кватэры. А ў 6.15 раніцы ягоная жонка выйшла выгуляць сабаку і не ўбачыла транспартны сродак на звыклым месцы. Пошук у двары не прынёс вынікаў, і пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Пры гэтым, супрацоўнікам міліцыі, якія прыбылі на месца, ён распавёў, што не чуў гуку сігналізацыі і не бачыў падазроных людзей каля свайго аўтамабіля, перадае БелаПАН.

У апавяшчэнні аб вышуку машыны, міліцыя паведамляе, што ў дарагой іншамаркі з левага боку быў адарваны парог.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках