28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» абвяргае спыненне крэдытавання дзяржпраграм

6
«Беларусбанк» абвяргае спыненне крэдытавання дзяржпраграм

У банку запэўніваюць, што выдача крэдытаў працягваецца.

«У сувязі з інсінуацыямі на тэму спынення выдачы крэдытаў, вострага дэфіцыту ліквіднасці ААТ «АСБ Беларусбанк» заяўляе наступнае. На сённяшні дзень банк забяспечвае выкананне ўсіх абавязацельстваў па крэдытаванні суб'ектаў гаспадарання як у рамках дзяржаўных праграм, так і па іншых праектах. Праблем з ліквіднасцю банк не мае, рэсурснай падтрымкай з боку Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь не карыстаецца. Адсоткавыя стаўкі па крэдытах у беларускіх рублях не зведалі істотнай змены», - гаворыцца ў прэс-рэлізе банка.

Нагадаем, што ўчора падчас абмеркавання праекта закона аб бюджэце на наступны год, член «савета рэспублікі» і дырэктар Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Шарэйка звярнулася да міністра фінансаў Андрэя Харкаўца з пытаннем, чаму беларускія дзяржбанкі спынілі выдачу крэдытаў на фінансаванне дзяржпраграм.

«Банкі перасталі выдаваць крэдыты і павысілі маржу да стаўкі рэфінансавання да 12-15 адсоткавых пунктаў. У прыватнасці, такая сітуацыя склалася з крэдытамі ў беларускіх рублях па праграме развіцця птушкагадоўлі», - паведаміла Шарэйка.

Паводле яе слоў, крэдыты не даюць ні «Белаграпрамбанк», ні «Беларусбанк», ні «Белінвестбанк».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках