26 снежня 2024, Чацвер, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макея не пусцяць у Еўразвяз

79
Макея не пусцяць у Еўразвяз

Міністр замежных спраў Беларусі застаўся ў спісе неўяздных у Еўрапейскі звяз.

Пра гэта БелаПАН паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Макей быў уключаны ў спіс неўяздных у краіны ЕЗ 31 студзеня 2011 года, калі Еўразвяз аднавіў санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні праў чалавека. Уладзімір Макей тады займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

20 жніўня гэтага года Уладзімір Макей быў прызначаны міністрам замежных спраў Беларусі. Каментуючы яго прызначэнне, Мая Качыянчыч заявіла: Еўразвяз будзе працаваць з Уладзімірам Макеем у тым жа фармаце, што і з яго папярэднікам Сяргеем Мартынавым. «Мы адзначылі прызначэнне Уладзіміра Макея на пасаду міністра замежных спраў. Макей у цяперашні час падпадае пад абмежавальныя меры ЕЗ. У кантэксце маючага адбыцца перагляду абмежавальных мер восенню гэтага года Еўразвяз ацэніць яго статус», - сказала тады Качыянчыч.

15 кастрычніка на пасяджэнні ў Люксембургу Савет міністраў замежных спраў краін ЕЗ прыняў рашэнне аб падаўжэнні дзеяння санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму да 31 кастрычніка 2013 года.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках