14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Беларуссю праляцяць нямецкія вайскоўцы на шведскім самалёце

8
Над Беларуссю праляцяць нямецкія вайскоўцы на шведскім самалёце

Нямецкія ваенныя спецыялісты правядуць назіральны палёт над тэрыторыямі Расеи і Беларусі ў рамках Дамовы па адкрытым небе.

«У перыяд з 22 па 26 кастрычніка ў рамках рэалізацыі міжнароднай Дамовы па адкрытым небе група спецыялістаў ФРГ на шведскім самалёце Сааб-340 здзейсніць назіральны палёт над тэрыторыямі дзяржаў-удзельніц Дамовы - Расейскай Федэрацыі і Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні, якое прыводзіць «Інтэрфакс -АВН».

У Мінабароны адзначылі, што самалёт назірання належыць да класа лятальных апаратаў, не прызначаных для аснашчэння якім-небудзь узбраеннем, устаноўленыя на ім тэхнічныя сродкі прайшлі неабходны міжнародны агляд.

Падчас палёту па ўзгодненым маршруце расейскія і беларускія спецыялісты сумесна з нямецкімі калегамі будуць ажыццяўляць кантроль за выкарыстаннем апаратуры і сістэм назірання ў адпаведнасці з дамоўнымі абавязкамі, дадалі ў ваенным ведамстве.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках