Расейская фура звалілася з пуцеправода пад Гродна (Фота)
10- 22.10.2012, 12:53
Расейская фура разбілася пад Гродна, зваліўшыся з пуцеправода.
Пра гэта паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко, піша БелТА.
Фуру MAN з расейскімі нумарамі выявілі ноччу ў кювеце на аўтадарозе ад памежнага пераходу «Брузгі». Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца грузавіка, з'язджаючы з пуцеправоду на дарогу Гродна-Лунна-Ваўкавыск, няправільна выбраў хуткасць, магчыма, адбіліся ўмовы надвор'я. Фура прабіла агароджу пуцеправода і зляцела далёка ў кювет. Гружаны фарбай прычэп перакуліўся, кіроўца апынуўся заціснуты ў кабіне. Устаноўлена асоба загінулага - ім апынуўся 24-гадовы жыхар Мікашэвіч Брэсцкай вобласці.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.




