14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ладуцька ўзначаліў федэрацыю веласпорту

35
Ладуцька ўзначаліў федэрацыю веласпорту

«Мэр» Менска Мікалай Ладуцька на пазачарговай выбарнай канферэнцыі прызначаны сёння новым кіраўніком Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту.

На гэтай пасадзе ён змяніў кіраўніка аўстрыйскай кампаніі АТЭК Аляксандра Мураўёва, які ўсяго толькі 7 месяцаў таму быў пераабраны старшынёй БФВС на новы чатырохгадовы тэрмін, перадае БелТА.

Аднак пасля няўдалага выступлення беларускіх велагоншчыкаў на лонданскай Алімпіядзе-2012 Мураўёў напісаў заяву аб адстаўцы. Адстаўка была прынята канферэнцыяй.

Менская гарадская федэрацыя веласпорту вылучыла на пасаду новага кіраўніка БФВС старшыню Менскага гарвыканкама Мікалая Ладуцьку.

На пазачарговай канферэнцыі БФВС прысутнічалі 18 з 21 запрошанага дэлегата. За абранне кіраўніком БФВС Мікалая Ладуцькі яны «прагаласавалі» аднагалосна. «Выбары» праходзілі на безальтэрнатыўнай аснове.

Аляксандр Мураўёў, які сышоў у адстаўку, узначальваў БФВС з сакавіка 2008 года, змяніўшы на гэтай пасадзе Міхаіла Баравога.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках