25 красавiка 2024, Чацвер, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску пройдзе вечар памяці ахвяр рэпрэсій

10
У Бабруйску пройдзе вечар памяці ахвяр рэпрэсій

У Беларусі 29 кастрычніка адзначаецца Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Бабруйскія грамадскія актывісты вырашылі ўспомніць гэтыя падзеі і зладзіць тэматычны творчы вечар, піша ПЦ «Вясна».

- Сцэнар мерапрыемства амаль гатовы, ён будзе складацца з чатырох частак, - распавядае ініцыятар і арганізатар Вольга Піманава. - Мяне натхніў на правядзенне такога вечара Алесь Бяляцкі. У перапісцы ён закрануў тэму назваў вуліц, прапанаваў паспрабаваць увекавечыць такім чынам памяць нашага рэпрэсаванага земляка-пісьменніка Барыса Мікуліча. Я зацікавілася лёсам гэтага чалавека, пра якога толькі нядаўна пачалі казаць. На нашым мерапрыемстве будуць зачытаныя лісты Мікуліча. Таксама распавядзем пра рэпрэсіі, пра святароў, якія пацярпелі за веру ў Бабруйскім раёне, пра Ганну Бокач і яе закрыты ўладамі музей ахвяр сталінскіх рэпрэсій, прагучаць вершы асуджанага за «антысавецкую дзейнасць» Сяргея Грахоўскага. Я лічу, што гэта вельмі акутальная тэма для сучаснай Беларусі, шкада, што яе так рэдка падымаюць. Мы павінны памятаць гэтых людзей, таму што, як кажуць, калі своечасова не засвоіць урокі гісторыі, яна абавязкова адпомсціць.

Плануецца, што на мерапрыемстве выступяць сведкі рэпрэсій, іх сваякі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках