26 красавiка 2024, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая серыя South Park - пра Беларусь (Відэа)

42

Героі вядомага мультфільма надзелі бранзалеткі ў падтрымку беларусаў, «якія змагаюцца з урадам».

13-серыя 16-га сезона South Park выйшла (па беларускім часе) у ноч на 1 лістапада. Яна пачынаецца з таго, што расчараваныя ў хрысціянстве амерыканцы здымаюць з рук бранзалеткі з літарамі WWJD, у якіх зашыфраванае пытанне What would Jesus do? («Што зрабіў бы Ісус?»). У Амерыцы гэтыя бранзалеткі вельмі папулярныя, перадае «Еўрарадыё».

Адзін з галоўных персанажаў мультфільма, Стэн, адмаўляецца здымаць бранзалетку. Яго запрашаюць у тэлешоў, дзе ён выслухоўвае абсурдную крытыку за тое, што мае нахабства не прытрымлівацца агульнага меркавання.

У школе Стэн заўважае, што другі вучань, Батэрс, таксама носіць на руцэ бранзалетку.

«Гэта дапамагае мне не забываць аб спачуванні да людзей, - тлумачыць Батэрс. - Мяне сапраўды ўразіла, калі я ўбачыў на YouTube, як змагаюцца фермеры ў Беларусі».

«Фермеры... дзе? » - перапытвае Стэн.

На экране з'яўляюцца «кадры з YouTube»: два бульдозера стаяць насупраць купкі людзей, за спінамі якіх бачныя градкі з капустай.

«Прыемнага апетыту [і далей неразборліва]», - кажа «беларускім фермерам» адзін з бульдазерыстаў, за спіной якога бачны сярэднявечны замак. На экране ў гэты час з'яўляюцца субтытры «This land is no longer yours!» («Гэтая зямля больш не ваша!»).

Аднак людзі не сыходзяць, таму што прысягнулі «стаяць на зямлі, як той хлопец у ЗША, які не зняў бранзалетку з рукі».

Неўзабаве Стэн з-з таго, што адзіны ў ЗША не зняў бранзалетку WWJD, становіцца зоркай. Аднак журналісты знаходзяць рэшткі суперклея на яго бранзалетке і абвінавачваюць яго ў падмане.

«Ведаеш, што сумна? Што менавіта гэта важна для людзей. І ніхто не памятае пра фермера з Беларусі. Ты хочаш сказаць, што фермеры з Беларусі - гэта фігня?» - скардзіцца Стэн свайму сябру Кайлу.

Аднак на наступную раніцу амаль усе навучэнцы апранаюць бранзалеткі ў падтрымку народа Беларусі, так як «беларускі ўрад менавіта ў гэтыя хвіліны...». Але што менавіта робіць беларускі ўрад, застаецца невядомым.

У канцы эпізоду Ісус з'яўляецца ў Беларусі, каб урэгуляваць канфлікт. Ён кажа карэспандэнту службы навін, што пагутарыў і з фермерамі і што сітуацыя вырашальная. У гэты момант танк, на фоне якога праходзіць інтэрв'ю, страляе па натоўпе. Чутныя аўтаматныя чэргі, а праз некалькі секунд наперад ідуць бульдозеры.

Цалкам эпізод можна паглядзець на афіцыйным сайце South Park.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках