26 красавiка 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія падтрымала стварэнне Еўрапейскага фонду за дэмакратыю

6
Еўракамісія падтрымала стварэнне Еўрапейскага фонду за дэмакратыю

Фонд пачне сваю дзейнасць у 2013 годзе.

Еўракамісія падтрымала стварэнне Еўрапейскага фонду за дэмакратыю і перадала яму сродкі ў памеры 6-ці мільёнаў еўра. Сродкі прызначаныя для аблягчэння пачатковага этапу працы фонду, паведамляе сайт польскага МЗС (пераклад - charter97.org).

Стварэнне Еўрапейскага фонду за дэмакратыю было прапанаванае міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім летась у сувязі з падзеямі ў краінах на ўсход і поўдзень ад Еўрапейскага Звязу. Асноўная мэта фонду будзе палягаць у падтрымцы працэсаў дэмакратызацыі гэтых дзяржаў. Пры гэтым адзначаецца, што дзейнасць фонду не будзе абмяжоўвацца толькі суседзямі ЕЗ.

Фонд будзе падтрымліваць дэмакратычныя рухі і іхных лідараў, НДА, незалежныя СМІ і адукацыйныя ўстановы, якія змушаныя працаваць у выгнанні. Ён стане дадатковай інструментам палітыкі і рэагавання на дынамічныя змены ў суседніх з ЕЗ краінах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках