18 красавiка 2024, Чацвер, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Лянкевіч - пераможца Kaunas Photo Star 2012

8

На фестывалі Kaunas Photo Star 2012 перамог беларускі фатограф.

Журы конкурсу назвала фіналістаў года, у лік якіх увайшоў Андрэй Лянкевіч. У гэтым годзе ў склад журы ўваходзяць 50 экспертаў з пяці кантынентаў, піша сайт znyata.com.

У якасці галоўнага прыза Андрэй Лянкевіч атрымаў запрашэнне правесці персанальную выставу ў Kaunas Photography Gallery у 2013 годзе падчас фестывалю.

На Каўнаскім конкурсе Андрэй Лянкевіч прадстаўляў праект «Бывай, Радзіма!». Члены журы адзначылі, што, хоць тэма Другой сусветнай вайны досыць часта сустракаецца ў беларускай фатаграфіі, Андрэй інтэрпрэтуе яе па-новаму. Прадстаўленая ў яго праекце гісторыя - спалучэнне сямейных архіўных фотаздымкаў і ўспамінаў, паўторна сфатаграфаваных партрэтаў, выразаных мап.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках