27 красавiка 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаваннем выбуху ў Віцебску зоймецца СК

6
Расследаваннем выбуху ў Віцебску зоймецца СК

Крымінальная справа па факце выбуху ў Віцебску ўзбуджаная і расследуецца ўпраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

Пра гэта паведаміў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Аляксандр Антановіч, перадае БелаПАН.

Нагадаем, па дадзеных Камітэта дзяржбяспекі, 11 лістапада ў 18.48 каля будынка ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці адбыўся падрыў прымітыўнай самаробнай піратэхнічнай прылады. У выніку былі пашкоджаныя два акна.

Паводле папярэдніх ацэнак, прылада ўяўляла сабой кардонны або пластмасавы тубус, начынены 50-70 грамамі піратэхнічнай сумесі і змешчаны ў металічны слоік ёмістасцю 0,25-0,33 літра без паражальных элементаў. У дзеянне прыведзена агнявым спосабам (шляхам падпалу).

КДБ паведаміў, што ў выніку следчых дзеянняў і на падставе паказанняў сведак затрыманыя тры чалавекі. Адзін з іх - са знешнімі прыкметамі адхіленняў ад нармальных паводзінаў, раней тэлефанаваў ва УКДБ з некарэктнымі выказваннямі ў адрас органаў улады.

Праваабаронцы паведамляюць пра тое, што з-за выбуху былі затрыманыя дзесяткі чалавек.

Крымінальная справа ўзбуджаная за злоснае хуліганства па частцы 3 артыкула 339 КК.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова заявіла, што сітуацыя пакуль не каментуецца. Гэта тычыцца як абставінаў справы, так і яе фігурантаў, у прыватнасці, іх асоб і сацыяльнага становішча.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках