24 траўня 2018, Чацвер, 16:40
Рубрыкі

На станцыі метро Купалаўская п'яны пасажыр зваліўся на пуці

17

Чарговае надзвычайнае здарэнне здарылася сёння, 27 лістапада, у менскім метрапалітэне.

У 12:45 на рэйках станцыі Купалаўская апынуўся мужчына.

Як паведаміла карэспандэнту TUT.BY крыніца ў менскім метро, у гэты раз пра спробу суіцыду гаворка не ідзе, а ў якасці асноўнай прычыны таго, што адбылося, папярэдне разглядаецца асабістая неасцярожнасць. Акрамя таго, як паведамілі відавочцы, мужчына, які ўпаў на пуці, па знешніх прыкметах быў п'яны.

У парушэнне ўсіх мажлівых правіл бяспекі, нецвярозы пасажыр вырашыў самастойна выбрацца з пуцей на платформу. На шчасце для яго, цягніка ў гэты час не было, і рызыкоўнае мерапрыемства ўвянчалася поспехам. Мужчыне пашанцавала двойчы: токам высокага напружання ад кантактнай рэйкі яго таксама не ўдарыла.

Цяпер нецвярозым «лятуном» займаюцца супрацоўнікі АУС па ахове мінскага метрапалітэна, а за п'яную выхадку на Купалаўскай яму пагражае адміністрацыйная адказнасць. На шчасце для іншых пасажыраў, затрымкі ў руху цягнікоў з-за гэтага інцыдэнту не адбылося.