24 красавiка 2024, Серада, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саміт ЕЗ зацвердзіў стварэнне еўрапейскага Банкаўскага саюза

1
Саміт ЕЗ зацвердзіў стварэнне еўрапейскага Банкаўскага саюза

Першым крокам да стварэння еўрапейскага Банкаўскага саюза стане запуск Адзінага нагляднага механізму ЕЗ

Саміт ЕЗ зацвердзіў стварэнне еўрапейскага Банкаўскага саюза. Пра гэта паведаміў па выніках першага дня саміту ЕЗ прэзідэнт супольнасці Херман Ван Рампей, перадае ІТАР-ТАСС.

«Першым крокам да стварэння еўрапейскага Банкаўскага саюза стане запуск Адзінага нагляднага механізму ЕЗ да вясны 2014 года», аб якім у чацвер увечары змаглі дамовіцца міністры фінансаў краін Еўразвяза, падкрэсліў ён.

Другім крокам будаўніцтва Банкаўскага саюза стане стварэнне сістэмы прамой рэкапіталізацыі банкаў, якая таксама зможа забяспечваць правядзенне частковых або поўных банкруцтваў праблемных банкаў без рызык узнікнення «эфекту даміно» ва ўсёй еўрапейскай фінансавай сістэме.

«Мэта Банкаўскага саюза - разарваць заганны круг паміж праблемамі банкаў і грашыма падаткаплацельшчыкаў, якія дзяржавы выкарысталі да апошняга часу для іх вырашэння», - падкрэсліў Ван Рампей.

Нагадаем, у ЕЗ лічаць стварэнне Банкаўскага саюза ключавым этапам далейшага ўмацавання Эканамічнага і манетарнага саюза, накіраванага на ўзмацненне наднацыянальнага кіравання эканамічнай і фінансавай палітыкай зоны еўра пры паслабленні функцый суверэнных урадаў.

Па словах кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу, лідэры ЕЗ дамовіліся зацвердзіць «дарожную карту» стварэння Эканамічнага і манетарнага саюза на 5-7 гадоў на працягу наступнага года, магчыма, на чэрвеньскім саміце Еўразвяза.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках