24 красавiка 2024, Серада, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бундэсрат вырашыўся на забарону «пераемнікаў Гітлера»

14
Бундэсрат вырашыўся на забарону «пераемнікаў Гітлера»

Бундэсрат - прадстаўніцтва федэральных зямель ФРГ - выступіў 14 снежня за падачу пазову супраць Нацыянал-дэмакратычнай партыі Германіі (НДПГ), членаў якой лічаць пераемнікамі Гітлера.

Справа аб забароне нацыяналістаў будзе разглядацца ў федэральным канстытуцыйным судзе. Рашэнне было прынятае галасамі 15 з 16 земляў: прадстаўнікі Гесэна ўстрымаліся, так як не вераць у магчымасць перамогі.

Ці далучацца да пазову федэральны ўрад і бундэстаг, невядома, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Die Welt. Міністр унутраных спраў Ханс-Петэр Фрыдрых, а таксама спікер парламента Норберт Ламерт сумняваюцца ў паспяховасці гэтай задумы. Папярэдняя спроба праз суд забараніць партыю правалілася.

Падставай для падачы пазову будзе сабраны ўладамі матэрыял з выказваннямі сотняў функцыянераў НДПГ, якія сведчаць аб антыканстытуцыйнасці партыі. Пры гэтым улады не выкарыстоўвалі заявы, зробленыя інфарматарамі спецслужбаў, піша Focus. Папярэдні пазоў аб забароне партыі праваліўся ў 2003 годзе менавіта з-за таго, што ў шэрагах нацыяналістаў апынулася шмат інфарматараў, што не дазволіла суду аб'ектыўна ацаніць дзейнасць НДПГ.

Партыя нацыяналістаў вырашыла дзейнічаць на апярэджанне і падала ўласную заяўку ў федэральны канстытуцыйны суд з просьбай праверыць, ці не супярэчыць дзейнасць НДПГ канстытуцыі Германіі. Падобны зварот ад палітычнай партыі паступіў у суд упершыню ў гісторыі Германіі. Партыя абгрунтавала сваё рашэнне тым, што бундэсрат, бундэстаг і ўрад ФРГ ушчамляюць правы НДПГ пастаяннымі падазрэннямі ў незаконнасці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках